У Егіпце здарылася ДТЗ з удзелам польскіх турыстаў. Аўтобус сутыкнуўся з фураю. Трое палякаў былі дастаўленыя ў бальніцу. Іх жыццю не пагражае небяспека.
Па словах прэс-сакратара МЗС Польшчы Эвы Сувары, ведамства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прадстаўніком турбюро на месцы, паліцыяй і клінікай. Абставіны здарэння высвятляе мясцовая паліцыя.
Здарэнне мела месца ўчора вечарам, калі турыстаў адвозілі з аэрапорту ў гатэль. Паводле аповеду аднаго з пасажыраў, у аўтобус з вялікай хуткасцю ўдарыў велікагрузны аўтамабіль. Яго кіроўца, па словах сведка, скрыўся з месца ДТЗ. Турысты, якія не пацярпелі, былі адвезеныя ў гатэль.
ІАР ПР/нг