Беларуская Служба

Польшча пераходзіць на зімовы час

26.10.2019 18:01
Праціўнікі пераводу сцвярджаюць, што любая змена выклікае сур'ёзную дэзарганізацыю ў жыцці чалавека. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Rawpixel.com

Ноччу з суботы, 26 кастрычніка, на нядзелю, 27 кастрычніка, Польшча пяройдзе на зімовы час. У нядзелю ноччу стрэлкі гадзін будуць пераведзеныя з 3-й гадзіны на 2-ю. На летні час палякі пяройдуць у апошнюю нядзелю сакавіка.

Пераход на летні або зімовы час выклікае спрэчкі. Прыхільнікі пераводу стрэлак, у прыватнасці, тлумачаць, што змена часу дазваляе людзям даўжэй прабываць пры сонечным святле.

Праціўнікі ж пераводу сцвярджаюць, што любая змена выклікае сур'ёзную дэзарганізацыю ў жыцці чалавека. Перавод стрэлак нават на адну гадзіну наперад ці назад становіцца прычынай раздражняльнасці і стомленасці ў пераходны перыяд, калі арганізм адаптуецца да новага часу.

Пераход на зімовы час таксама прывядзе да дэзарганізацыі на чыгунцы. З-за пераводу стрэлак гадзіннікаў назад падарожжы зацягнуцца на гадзіну, але цягнікі і так прыйдуць своечасова: проста склады прастаяць дадатковую гадзіну на бліжэйшай станцыі.

Многія еўрапейскія краіны разглядаюць магчымасць адмовы ад пераходу на зімовы і летні час. Раней меркавалася, што апошняя змена часу адбудзецца ў наступным годзе, але, згодна з апошняй інфармацыі, якая паступае з Брусэля, многія дзяржавы ЕС выступаюць за захаванне існуючага парадку рэчаў.

вс