Беларуская Служба

Музей Пілсудскага запусціў старонку «Жаўнеры незалежнасці»

13.11.2019 17:12
Ейная мэта - ушанаваць памяць усіх, хто змагаўся за незалежнасць Польшчы.
Роберт Супел PAP/Wojciech Olkuśnik

Музей Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку (Sulejówek) запусціў анлайн-платформу „Жаўнеры незалежнасці”. Ейная мэта - ушанаваць памяць усіх, хто змагаўся за незалежнасць Польшчы.

Дырэктар музея Роберт Супел (Robert Supeł) паясніў падчас канферэнцыі, што платформа з'яўляецца своеасаблівым віртуальным помнікам.

- Гэта помнік усім тым, хто змагаўся за незалежнасць. З другога боку, гэта таксама навуковы праект, то бок платформа будзе пастаянна мяняцца, паколькі навуковыя даследаванні будуць працягвацца яшчэ многія гады. Мы плануем сабраць інфармацыю пра ўсіх, хто змагаўся за незалежнасць Польшчы.

У наступныя гады платформа будзе пашыраная на чарговыя групы жаўнераў незалежнасці: ветэранаў паўстанняў, сібірскіх ссыльных, байцоў 1904-1907 гадоў, афіцэраў Войска Польскага 1918-1920 гадоў, жаўнераў, якія загінулі ў войнах 1918-1921 гадоў, добраахвотнікаў са Злучаных Штатаў Амерыкі 1917-1919 гадах і гэтак далей. Усяго база будзе налічваць да некалькіх сотняў тысяч біяграфій.

Платформу можна знайсці на сайце zolnierze-niepodleglosci.pl.

аз