Беларуская Служба

80 год таму Сталін падпісаў загад аб забойстве польскіх ваеннапалонных

05.03.2020 11:30
У 1940 годзе ў Катыні, Старабельску, Асташкове, Быкаўні і Курапатах было забіта амаль 22 тысячы палякаў.
        .
Тома дела о Катынской трагедии в Генеральной прокураторе РФ.Commons.wikimedia.org/RIA Novosti archive/Alexander Vilf/CC-BY-SA 3.0

80 год таму Крэмль прыняў рашэнне пра фізічную ліквідацыю польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкім палоне (так званае «Катыньскае рашэнне»).

З прапановай фізічнай ліквідацыі палякаў выступіў тагачасны кіраўнік НКВД Лаўрэнцій Бэрыя. За расстрэл аднагалосна прагаласавалі ўсе важнейшыя прадстаўнікі ўладаў СССР, у тым ліку Юзаф Сталін. «Там не было ніякіх пярэчанняў. 5 сакавіка 1940 гада было прынята рашэнне, у выніку якога польскія афіцэры былі забітыя», – распавёў гісторык доктар навук Шымон Нядзеля.

Саветы разумелі, што прадстаўнікі польскай эліты заўсёды будуць праціўнікамі камуністычнай сістэмы. Менавіта таму Сталін і члены ЦК вынеслі ім смяротны прысуд.

Вясной 1940 года супрацоўнікі НКВД стрэламі ў патыліцу забілі амаль 22 тысячы польскіх афіцэраў, паліцэйскіх, памежнікаў, працаўнікоў турэмнай службы, леснікоў і рэзервістаў польскай арміі, якія трапілі ў палон пасля 17 верасня 1939 года.

«14 тысяч былі з лагераў у Казельску, Старабельску і Асташкове. Яшчэ каля 8 тысяч – гэта былі палітычныя ды грамадскія актывісты з так званых украінскага і беларускага спісаў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах з кастрычніка 1939 года», – сказаў доктар Шымон Нядзела.

Немцы выявілі масавыя магілы забітых палякаў пасля ўварвання ў СССР у 1941 годзе. Савецкі бок запярэчыў, абвінаваціўшы фашыстаў. На пачатку 1990-ых гадоў расійскія ўлады перадалі польскаму боку дакументальныя пацверджанні «Катыньскага рашэння» савецкага кіраўніца.

ПР/юл