Беларуская Служба

У Польшчы пачаліся самыя вялікія вучэнні за 25 год

05.03.2020 12:30
У манеўрах возьмуць удзел 37 тысяч жаўнераў, у тым ліку 20 тысяч амерыканскіх.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Marcin Bielecki

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак адзначыў, што вучэнні «Defender Еўропа-2020» з'яўляюцца найбуйнейшымі вучэннямі ў Польшчы за апошнія 25 гадоў.

У рамках вучэнняў Злучаныя Штаты перакінуць ваенную тэхніку ды жаўнераў у Польшчу.
Польскі міністр зазначыў, што ў вучэннях возьмуць удзел 37 тысяч жаўнераў, у тым ліку 20 тысяч амерыканскіх.

- Рэшта – гэта будуць жаўнеры НАТО. Манеўры будуць праходзіць у Польшчы, яны ўжо пачаліся. Учора ў рамках вучэнняў у Польшчу прыбылі 2000 амерыканскіх жаўнераў. Амерыканцы дыслацыруюцца ў Польшчы з 2016-га года пасля саміту НАТО ў Варшаве, на якім былі прынятыя рашэнні пра пашырэнне амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Польшчы. Потым былі дамоўленасці пра сталае знаходжанне амерыканскіх войск у Польшчы.

Польскі міністр зазначыў, што вучэнні ладзяцца не супраць кагосьці.

- Задача дадзеных манеўраў – палепшыць навыкі інтэграцыі ўзброеных сіл з Польшчы з войскамі саюзнікаў. Цяпер у першую чаргу адпрацоўваецца лагістыка, то бок забяспечванне харчаваннем, пражываннем ды палівам для баявой тэхнікі. Усё гэта адбываецца ў вялікім маштабе. Задача Войска Польскага палягае на абароне Айчынны. Такія манеўры – папярэджанне.

Вайсковыя манеўры «Defender Europe 2020» пройдуць на 12 армейскіх абʼектах у Польшчы. Галоўная частка запланаваная на пераломе красавіка ды траўня. Агулам у манеўрах возьмуць удзел жаўнеры з 18 краін Паўночнаатлантычнага альянсу.

ПР/юл