Беларуская Служба

Польшча забараняе вываз лекаў

06.03.2020 16:11
Рашэнне праняло Міністэрства аховы здароўя ў звязку з каронавірусам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Michal Jarmoluk from Pixabay/CC0

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі апублікаваў спіс лекавых прэпаратаў, якія ўжываюцца ў прафілактычных мэтах пры так званых «грыбападобных» захворваннях, якія нельга экспартаваць з Польшчы. Гэта звязана са з'яўленнем каронавіруса ў краіне і эпідэміяй у свеце.

У дадзены спіс уваходзяць гарачкапаніжальныя, супрацьвірусныя, абязбольваючыя, анты малярыйныя прэпараты, а таксама медычныя прыналежнасці: шапачкі, хірургічныя халаты, фартухі, іголкі для інʼекцыі, хірургічныя маскі, кіслародныя маскі, абеззаражвальныя кілімы, медычныя пратэктары для абутку, прэпараты для дэзынфекцыі медычных прыстасаванняў, прылады для збору крыві, прылады для інфузійных, хірургічныя пальчаткі, аднаразовыя шпрыцы, электронныя тэрмометры.

Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што рашэнне мае прэвентыўны характар, а іншыя краіны прынялі падобныя меры.

юл