Мы хочам, каб выбары прайшлі ў траўні ў завочнай форме; апазіцыя сцвярджае, што іх нельга арганізаваць з прычыны эпідэміі, але, на наш погляд, гэта тэзіс няслушны, – казаў у гутарцы з выданнем «Polskа Times» прэсавы сакратар урада Пётр Мюлер.
Мюлер падкрэсліваў, што цяжка прадказаць, што адбудзецца, і можа аказацца, што выбары, хоць яны былі б перанесеныя, напрыклад, на жнівень, «акажуцца ў той жа сітуацыі, як і цяпер», калі гаворка ідзе пра пагрозу каранавіруса.
На думку палітыка няма падстаў уводзіць у Польшчы надзвычайнае становішча, каб сярод іншага перанесці дату выбараў. «На самой справе адзіная прычына заключаецца ў тым, што апазіцыя хоча падоўжыць час кампаніі – таму што яе кандыдаты відавочна цяпер маюць з ёй праблемы», – дадаў прэсавы сакратар Пётр Мюлер.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы павінны адбыцца ўжо праз тры тыдні -10 траўня, аднак значная частка грамадства дагэтуль застаецца няпэўная аб слушнасці правядзення выбараў падчас пандэміі каранавіруса.
Тым час у Польшчы працягвае расці лік хворых. Раніцай 20 красавіка тут налічвалася 9287 носьбітаў каранавіруса, а 360 пацыентаў у выніку COVID-19 памерлі.
TVP/эж