Беларуская Служба

Польшча пачынае будаўніцтва стратэгічнага газаправода Baltic Pipe

04.05.2020 11:58
Прэзідэнт Дуда: Згаданая інвестыцыя – важны крок на шляху да поўнай дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу ад расейскай сыравіны.
      Baltic Pipe,
У бліжэйшыя дні пачнецца будаўніцтва газаправода Baltic Pipe, паведаміў прэзідэнт краіны Анджэй ДудаPAP/Wojciech Olkuśnik

У бліжэйшыя дні пачнецца будаўніцтва газаправода Baltic Pipe, паведаміў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда. Паводле яго слоў, згаданая інвестыцыя – важны крок на шляху да поўнай дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу ад расійскай сыравіны.

Па трубаправодзе Baltic Pipe «блакітнае паліва» будзе пастаўляцца з нарвежскага шэльфа ў Данію і далей – у Польшчу.
30 красавіка польскі аператар Gaz-System падпісаў кантракт на рэалізацыю згаданай інвестыцыі з італьянскай фірмай Saipem Limited. Кіраўнік краіны зазначыў, што праект мае ўсе неабхоныя дазволы на рэалізацыю, прычым атрыманыя як па дацкаму, так і польскаму боку.

Плануецца, што газаправод Baltic Pipe будзе ўведзены ў эксплуатацыю 1 кастрычніка 2022 года.

Труба Baltic Pipe павінна злучыць газавыя сеткі Нарвегіі, Даніі і Польшчы. Бюджэт кантракту, падпісанага з італьянскім канцэрнам, складае 280 млн еўра.


вс