Беларуская Служба

У Польшчы прыняты графік узнаўлення авіяспалучэнняў

23.05.2020 13:51
Калі самалёты пачнуць лётаць з Варшавы ў Мінск - пакуль што невядома. 
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы прыняты графік узнаўлення авіяспалучэнняў, паведаміла Міністэрства інфраструктуры краіны. Так, 1 чэрвеня будуць узноўленыя ўнутраныя рэйсы.

У другім этапе, пасля адкрыцця ўнутраных межаў паміж краінамі Еўрасаюза, распачнуцца міжнародныя рэйсы ўнутры ЕС. Першапачаткова самалёты будуць лётаць у краіны з адмененымі эпідэміялагічнымі абмежаваннямі, пазней – у астатнія дзяржавы. Паводле Міністэрства інфраструктуры Польшчы, першыя міжнародныя рэйсы адбудуцца на пачатку ліпеня.

Трэці этап адкрыцця авіяруху прадугледжвае рэйсы ў еўрапейскія краіны з па-за Еўрасаюза, краіны па-за еўрапейскім кантынентам, а таксама дальнемагістральныя рэйсы, для прыкладу, у Паўночную Амерыку і Азію. Канкрэтная дата для трэцяга этапу пакуль што невядомая – усё будзе залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі, паведамілі ў ведамстве.

вс