У чацвер, 28 траўня прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм'ер Матэвуш Маравецкі з нагоды прапановы Еўрапейскай Камісіі па стварэнні Фонду аднаўлення выступілі з супольнай заявай. Анджэй Дуда заявіў, што Еўропа павінна вярнуцца да айчыннай вытворчасці. Такім чынам польскі лідар аднёсся да стварэння Фонду аднаўлення еўрапейскай эканомікі, які паслужыць пераадоленню «каранакрызісу».
Анджэй Дуда падкрэсліў, што ў многіх краінах свету пандэмія каранавіруса прывяла да разрыву лагістычных ланцугоў і паказала маштаб сувязяў і фактычную залежнасць ад аддаленых пастаўшчыкоў:
-Еўропа павінна зноў стаць вялікім вытворчым цэхам, мы павінны вярнуцца да вытворчасці, якую вельмі часта Еўропа даўно спыніла. Еўропа, кіруемая палітыкай скарачэння выдаткаў, пераносіла сваю вытворчасць кудысьці ў далёкую Азію або ў іншыя месцы на планеце. Гэта ў эпоху каранавіруса вельмі часта прыводзіла да разрыву лагістычных ланцугоў, няздольнасці атрымаць кампаненты, неабходныя для вытворчасці.
Учора Еўрапейская Камісія прапанавала стварыць Фонд аднаўлення на суму 750 мільярдаў еўра. Фонд будзе накіраваны на вывядзенне эканомікі супольнасці з крызісу, выкліканага пандэміяй каранавірусам. У выглядзе грантаў і крэдытаў для Польшчы прадугледжана больш за 63 мільярда еўра, што стане трэцяй па памеры дапамогай, пасля падтрымкі для Італіі ды Іспаніі.
IAR/эж