Беларуская Служба

PKP Intercity аднаўляе частку міжнародных спалучэнняў

22.06.2020 09:37
Цягнікі перавозчыка будуць паслядоўна адпраўляцца ў Германію, Чэхію, Аўстрыю, Венгрыю і Славакію.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня пасажыры могуць карыстацца міжнароднымі чыгуначнымі зносінамі, якія абслугоўвае PKP Intercity. Цягнікі перавозчыка будуць паслядоўна адпраўляцца ў Германію, Чэхію, Аўстрыю, Венгрыю і Славакію.

Сёння раніцай першыя цягнікі адправіліся ў Берлін. Таксама сёння адправяцца першыя за некалькі апошніх месяцаў цягнікі ў Чэхію. З Варшавы ў Остраву пачне курсіраваць цягнік IC Silesia, з Кракава ў Прагу - IC Cracovia. Акрамя таго, на цягніку IC Moravia можна будзе даехаць з Вены ў Катавіцэ, а з Граца ў Перамышль на цягніку IC Porta Moravica. TLK Galicja забяспечыць сувязь паміж Остравай і Перамышлем.

Падрабязны спіс запушчаных міжнародных цягнікоў размешчаны на сайце intercity.pl.

Перавозчык нагадвае пасажырам пра абавязак выконваць агульнапрынятыя санітарныя нормы, то бок насіць маску ў цягніку і часта мыць рукі.

аз