Беларуская Служба

Палякі сталі купляць менш аўтамабіляў

22.06.2020 14:02
У траўні рознічны продаж у пастаянных цэнах знізіўся на 7,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У траўні рознічны продаж у пастаянных цэнах знізіўся на 7,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года. Аднак, у параўнанні з красавіком ён упаў на 14,9 працэнта, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

У траўні рознічны продаж у бягучых цэнах у параўнанні з мінулым годам скараціўся на 8,6 працэнта, а ў параўнанні з красавіком павялічыўся на 14,5 працэнта.

У мінулым месяцы, сярод іншага, упаў продаж аўтамабіляў, матацыклаў, аўтамабільных запчастак, прадуктаў харчавання, напояў і алкагольнай прадукцыі.

аз