Польшча ў гэтым годзе лепш за ўсіх справіцца з наступствамі каранавіруса – вынікае з гаспадарчых прагнозаў Еўрапейскай камісіі. Польская гаспадарка зменшыцца на 4,6%, а ў будучым годзе вырасце на 4,3%. Гэтыя дадзеныя з’яўляюцца найлепшым вынікам у ЕЗ. Інфляцыя ў Польшчы ў гэтым годзе будзе на ўзроўні 2,7%.
Еўразвязаўскія эксперты напісалі ў аналізе, што польская гаспадарка аказалася дастаткова моцнай у першым квартале гэтага году, пераважна дзякуючы разнастайнай эканамічнай структуры і меншай залежнасці ад сектараў, якія крызіс закрануў.
–Спажыванне значна ўпала, але інвестыцыі зменшыліся ўмерана, паколькі будаўнічы сектар надалей развіваўся, а прамысловасць зафіксавала толькі невялікае падзенне, – напісана ў аналізе на тэму Польшчы.
Падзенне спажывецкага ўзроўню вынікае з факту, што палякі на ўсялякі выпадак збіралі ашчаднасці і абмяжоўвалі выдаткі ў сувязі з каранавірусам. Падзенне інвестыцый было звязана з перабоямі ў ланцугу паставак, няўпэўненасцю сярод бізнесу і меншай колькасцю заказаў у сакавіку і красавіку.
Сітуацыя павінна палепшыцца ў будучым годзе. З дадзеных камісіі вынікае, што вырасце інфляцыя (у наступным годзе яна дасягне 2,8%).
ав