Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб тым, што на працягу сутак у краіне зарэгістравана 615 новых заражэнняў каранавірусам і гэта самы вялікі скачок колькасці выпадкаў Sars-Cov-2 з пачатку эпідэміі ў Польшчы. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 15 чалавек.
Такім чынам колькасць смяротных ахвяр COVID-19 у Польшчы ўзрасла да 1 709, а выпадкаў заражэння да 45 031.
Эпіцэнтрам пандэміі Sars-Cov-2 у Польшчы зноўку стала Сілезія – шахцёрскі рэгіён на поўдні Польшчы.
IAR/эж