У канцы жніўня ці на пачатку верасня ў дзяржаўны бюджэт будуць унесеныя змены, паведаміў міністр фінансаў. Тадэвуш Касцінскі (Tadeusz Kościński) патлумачыў, што папраўка павінна падрыхтаваць Польшчу да максімальнага выкарыстання сродкаў з Еўрасаюза ў наступным годзе. Грошы будуць прызначаны на інвестыцыі, а Еўрапейскі Саюз не фінансуе іх у ста працэнтах.
-Дзякуючы намаганням прэм’ера Польшча атрымае значныя сродкі з Еўрасаюза на інвестыцыі. Аднак Еўрасаюз наогул не фінансуе інвестыцый у поўным памеры і нам неабходны ўласны ўклад. Таму і змена бюджэту, каб гарантаваць адпаведны ўласны ўклад у інвестыцыі, якія, спадзяюся, стартуюць у будучым годзе.
Міністр фінансаў таксама заявіў, што зніжэнне ВУП у Польшчы непазбежнае з-за пандэміі каранавіруса. Аднак, нягледзячы на гэты факт, эканамічныя прагнозы на наступны год станоўчыя.
Паводле міністра, выкліканае крызісам зніжэнне ВУП складзе 4,6 працэнта, то бок будзе самым нізкім у Еўрапейскім Саюзе.
Тадэвуш Касцінскі таксама заявіў, што ў будучым годзе інфляцыя ўпадзе да 1,8 працэнта. На думку кіраўніка Міністэрства фінансаў, буйныя інвестыцыі - гэта польскі спосаб на паскарэнне развіцця дзяржавы.
аз