Інстытут імя Адама Міцкевіча вырашыў падтрымаць беларускіх дзеячаў культуры. Падтрымка заключаецца ў публікацыі на сайце Culture.pl артыкулаў беларускіх аўтараў у трох моўных версіях: па-польску, па-англійску і па-руску, сказаў дырэктар установы Марэк Пагажэльскі.
- Незалежныя беларускія людзі культуры і інтэлектуалы пазбаўленыя голасу ў сваёй уласнай краіне. І таму мы вырашылі даць ім магчымасць звяртацца да сваіх суайчыннікаў і свету праз наш сайт Culture.pl. Дзякуючы гэтаму не толькі беларусы, але і грамадзяне іншых краін атрымаюць магчымасць даведацца з незалежных крыніц, што насамрэч адбываецца ў Мінску, Гродне і іншых беларускіх гарадах.
На партале Culture.pl ужо цяпер можна прачытаць тэксты беларускіх аўтараў Андрэя Хадановіча і Вольгі Бабковай. Таксама запрашэнне да супрацы атрымалі, у прыватнасці, Сяргей Дубавец, Лявон Баршчэўскі і іншыя беларускія аўтары.
Інстытут імя Адама Міцкевіча – дзяржаўная польская ўстанова, якая займаецца папулярызацыяй польскай культуры ў свеце і культурным супрацоўніцтвам з замежнымі краінамі.
вс
на фота: галаўны офіс Інстытуту імя Адама Міцкевіча ў Варшаве