Беларуская Служба

Польскія біскупы павіншавалі журналістаў з Сусветным днём СМІ

20.09.2020 09:14
Прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы: Жадаю журналістам настойлівасці ў пошуках праўды.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Didgeman /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы пажадаў журналістам настойлівасці ў пошуках праўды, а таксама разумнасці ў перадачы інфармацыі. Сёння адзначаем 54-ы Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі.

Ксёндз Лешак Генсяк(Leszek Gęsiak) падкрэсліў, што перадача інфармацыі як у традыцыйных сродках масавай інфармацыі, так і ў сацыяльных сетках павінна ажыццяўляцца з павагай да годнасці чалавечай асобы, пра што неаднаразова ўспаміналі святы Ян Павел ІІ і Папа Францішак.

„Інфармацыя, якую прадстаўляюць журналісты, не можа быць накіравана супраць іншага чалавека. Надзейная камунікацыя заўсёды ўлічвае годнасць чалавека і іх права на добрае імя”, - сказаў прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы.

Святар таксама спаслаўся на зварот Папы рымскага Францішка, у якім ён заахвочвае людзей „дыхаць праўдай добрых гісторый, тых, якія будуюцца, а не тых, якія руйнуюць”.

аз