Шахцёры і ўрад дамовіліся аб доўгатэрміновай мадэлі трансфармацыі польскай горназдабыўной прамысловасці. Пра гэта заявіў намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собань і кіраўнік сілезскага аддзялення прафсаюзу «Салідарнасць» Дамінік Калеж.
Бакі прыйшлі да згоды, што апошняя вугальная шахта ў Польшчы будзе зачынена ў 2049 годзе. Дасягненне пагаднення азначае завяршэнне акцыі пратэсту шахцёраў, якія на працягу апошніх дзён страйкавалі ў некалькіх шахтах у Сілезскім ваяводстве.
Па выніках перамоў намеснік міністра дзяржактываў Артур Собань падкрэсліў, што пагадненне задасць кірунак справядлівай трансфармацыі польскай горназдабыўной прамысловасці:
-Мы выбралі гэты напрамак разам. Гэты сумленны і справядлівы шлях да трансфармацыі польскай горназдабыўной прамысловасці і энергетыкі. Мы ідзем гэтым шляхам згодна з цяперашняй палітыкай Еўрапейскага Звязу.
Перамовы паміж урадам і шахцёрамі працягваліся з аўторка, 15 верасня. Пра змест дасягнутага пагаднення Варшава зараз неабходна праінфармаваць Еўрапейскую камісію.
IAR/эж