Беларуская Служба

Затрымкі ў рэалізацыі праекта польскага нацыянальнага хаба няма

13.10.2020 14:09
Польскі хаб павінен быць буйным перасадачным цэнтрам і абслугоўваць 100 млн пасажыраў у год.
.    .
Аэрапорт. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: eak_kkk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэнтральны камунікацыйны порт будзе ўведзены ў эксплуатацыю своечасова, запэўніў упаўнаважаны ўрада па справе будаўніцтва польскага хаба Марцін Гарала (Marcin Horała).

Згодна з графікам, інвестыцыя павінна быць завершаная ў 2027 годзе. Паводле намесніка міністра інфраструктуры, гэта павінен быць добры час, пасля зняцця цяперашніх абмежаванняў, звязаных з пандэміяй.

Марцін Гарала нагадаў, што, паводле ацэнак экспертаў, авіяцыйны рынак вернецца да перадпандэмічнага стану, максімум праз чатыры гады:

- Гаворка ідзе пра тое, што пасля некалькігадовага замарожання рынку, польскі хаб адчыніцца ў вельмі карысным часе. Такім чынам мы пазбегнем страты спалучэнняў, якіх па тэхнічных прычынах абслугоўваць ужо ня зможам.

Упаўнаважаны польскага ўраду па справе будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта заявіў, што парадаксальна запаволенне эканомікі, выкліканае пандэміяй, станоўча ўплывае на  падрыхтоўку да будаўніцтва хаба і неабходнай інфраструктуры, у тым ліку чыгуначнай. Паводле яго, у такіх умовах падрадчыкі прапануюць больш карысныя цэны.

Марцін Гарала запэўніў, што затрымкі ў падрыхтоўцы да будаўніцтва польскага хаба няма. Нагадваем, будаўнічыя працы павінны пачацца ў 2023 годзе, а чатыры гады пазней з аэрапорта павінны вылецець першыя самалёты.

Хаб будзе пабудаваны паміж гарадамі Лодзь і Варшава (40 кілaмэтраў на захад ад сталіцы). Мэтава будзе буйным перасадачным цэнтрам і павінен абслугоўваць 100 млн пасажыраў у год. Праект бярэ пад увагу таксама разбудову чыгуначных і дарожных шляхоў.

Планаваны кошт будаўніцтва новага аэрапорта – 20 млрд злотых, 9 млрд – чыгуначная інфраструктура.

аз