Беларуская Служба

Аэрапорт Паўднёвай Карэі стаў стратэгічным партнёрам планаванага ў Польшчы хаба

24.11.2020 15:02
Эксперты карэйскага аэрапорта „Інчхон” будуць планаваць і кансультаваць рашэнні, датычныя планаванай у Польшчы інвестыцыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StelaDi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Найбуйнейшы аэрапорт у Паўднёвай Карэі абраны стратэгічным партнёрам планаванага ў Польшчы Цэнтральнага камунікацыйнага порта. Намеснік міністра інфраструктуры Марцін Гарала(Marcin Horała) паведаміў, што карэйскі міжнародны аэрапорт „Інчхон” выйграў у тэндары з портам „Нарыта” ў Японіі, які абслугоўвае сталічны раён Токіа.

Эксперты, звязаныя з карэйскім аэрапортам, будуць планаваць і кансультаваць рашэнні, датычныя планаванай у Польшчы інвестыцыі, то бок міжнароднага аэрапорта „Салідарнасць” у Баранаве паміж Варшавай і Лоддзю.

Нагадваем, галоўны міжнародны аэрапорт Паўднёвай Карэі быў адкрыты ў 2001 годзе.  У мінулым годзе карэйскі хаб абслужыў 71 мільён пасажыраў.

Паводле планаў урада, аэрапорт „Салідарнасць” павінен быць пабудаваны ў 2027 годзе. У кастрычніку 2027 года плануецца прыняць першых пасажыраў. Першапачаткова аэрапорт будзе абслугоўваць 30-45 мільёнаў пасажыраў штогод, максімальная прапускная магутнасць разлічаная на 100 мільёнаў чалавек у год.

аз