Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у канцы кастрычніка ў Польшчы налічвалася каля 1 018400 чалавек без працы ў параўнанні з 1 023700 месяцам раней. Аднак эканамістка банку PKO Уршуля Крыньска лічыць, што кастрычнік стаў апошнім месяцам стабілізацыі ўзроўню беспрацоўя ў Польшчы:
-Пяць месяцаў стабільна беспрацоўя на ўзроўні 6% праўдападобна ўжо завершылася. Гэта звязна з тым, што пад канец года пачынаюць дзейнічаць негатыўныя сезонныя чыннікі. Скарачаецца колькасць працаўнікоў, занятых на будоўлях, у сектары паслуга і ў сельскай гаспадарцы. Пад канец года таксама завяршаецца тэрмін кароткачасовых працоўных дамоваў. У такіх умовах рост беспрацоўя становіцца непазбежным.
Чакаецца, што ўзровень беспрацоўя ў Польшчы вырасце да 8% у канцы гэтага года з 5,2% у канцы 2019 года.
Паводле звестак Еўрастату, які выкарыстоўвае іншую метадалогію, беспрацоўе ў Польшчы ў верасні склала толькі 3,1%, што з'яўляецца другім самым нізкім паказнікам сярод усіх 27 краінаў Еўразвязу.
iar/эж