Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена менш за 10 тысяч новых выпадкаў каранавіруса

01.12.2020 12:38
 Найбольшая колькасць новых заражэнняў – больш за 1200 – выяўлена на поўначы Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве.
Ілюстрацыя PAP/EPA/ZOLTAN BALOGH

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 9 тысячы 105 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 449 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў – больш за 1200 – выяўлена на поўначы Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска падкрэсліў, што істотная зніжэнне колькасці новых выпадкаў каранавіруса не павінна ўсыпляць эпідэмічнай пільнасці:

-Гэта добрая навіна, але гэта толькі пачатак тыдня. Спадзяюся трэнд утрымаецца. Перадусім зніжэнне колькасці новых выпадкаў – гэта вынік сацыяльных абмежаванняў.

Станам на 1 снежня ў Польшчы пацверджаны амаль 1 млн выпадкаў заражэння каранавірусам,Sars-Cov-2, больш за 17,5 тысяч жыхароў Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.

iar/эж