Беларуская Служба

Ціханоўская прапанавала ў Давосе пяць крокаў па адраджэнні Беларусі пасля дыктатуры

22.01.2025 09:10
З 20 па 24 студзеня ў швейцарскім горадзе Давосе праходзіць 55-ы Сусветны эканамічны форум.
Святлана Ціханоўская ў Давосекрыніца: x.com/Tsihanouskaya

Пяць крокаў па адраджэнні Беларусі пасля дыктатуры прапанавала Святлана Ціханоўская на форуме ў швейцарскім Давосе, паведамляе прэс-служба палітыка.

На мерапрыемстве «Будучыня Беларусі» яна падзялілася бачаннем таго, як беларуская краіна будзе аднаўляцца пасля дыктатуры і рухацца да эканамічнага адраджэння. 

Выбраная прэзідэнт Беларусі прапанавала пяць практычных крокаў, якія, на яе думку, дапамогуць краіне адрадзіцца. Гэта стварыць умовы для вяртання беларусаў на радзіму; зрабіць Беларусь канкурэнтаздольным і прывабным рынкам; вярнуць дзяржаве статус IT-краіны; інвеставаць у новыя тэхналогіі; пачаць працэс еўраінтэграцыі.

З 20 па 24 студзеня ў швейцарскім горадзе Давосе праходзіць 55-ы Сусветны эканамічны форум. У ім удзельнічае і беларуская дэлегацыя на чале са Святланай Ціханоўскай. Яна прымае ўдзел у мерапрыемстве трэці раз запар. Сёлета – у асноўнай праграме і па асабістым запрашэнні прэзідэнта форуму.

вс