4 снежня – традыцыйнае свята горназдабываючай галіны ў Польшчы. Яно адзначаецца ў дзень святой Варвары (Barbara), якая з’яўляецца заступніцай добрай смерці і цяжкой працы. Акрамя шахцёраў, Барбурку адзначаюць таксама геолагі і іншыя людзі, якія працуюць у галіне даследавання выкапнёвага паліва.
Традыцыйна Барбурка адзначалася вельмі гучна. У гэтым годзе з-за санітарных абмежаванняў свята 4 снежня адзначаецца без традыцыйных сустрэч і застолляў. У касцёлах адбываюцца Імшы для шахцёраў асобных шахт.
Разам з кампаніямі, якія здабываюць звычайныя карысныя выкапні (пясок і жвір), у Польшчы больш за 7,5 тысяч горназдабыўныя заводаў: падземных, свідравінных і адкрытых. Усяго ў польскай горназдабыўной прамысловасці непасрэдна працуе каля 180 тыс. чалавек. Больш за 80 тысяч працуюць у шахтах каменнага вугалю.
ав