Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) прагназуе, што польскі ВУП у гэтым годзе знізіцца на 3,5 працэнта, у наступным годзе вырасце да 2,9 працэнта, а ў 2022 годзе эканамічны рост паскорыцца да 3,8 працэнта.
Намеснік прэм'ер-міністра, міністр развіцця, працы і тэхналогій Яраслаў Говін, каментуючы дадзеныя падкрэсліў, што ў бліжэйшыя некалькі гадоў польская эканоміка застанецца адным з лідараў росту. Ён дадаў, што справаздача АЭСР вельмі пазітыўная для Польшчы:
-Крызіс у выніку кавіду моцна ўдарыў у сусветную эканоміку, таксама і ў польскую. Гэта выклікае шмат няпэўнасці. Усё ж мы рады, што заўважана, што Польшча хутка пачала рэагаваць на крызіс.
Віцэ-прэмʼер адзначыў, што польскі рынак працы знаходзіўся ў вельмі добрай сітуацыі да пандэміі. Ён дадаў, што пандэмія паўплывала на становішча працоўных, але істотны рост беспрацоўя быў прадухілены.
Польшча, як і іншыя краіны АЭСР, раз на два гады падлягае эканамічнаму агляду.
ав