Беларуская Служба

Заробкі ў Польшчы растуць хутчэй за іншыя краіны Еўразвязу

10.12.2020 14:06
Па ўзроўню сярэдняй зарплаты Польшча знаходзіцца на 21 месцы сярод 27 краінаў ЕЗ.
Komunikacja miejska w centrum Warszawy
Komunikacja miejska w centrum WarszawyPAP/Mateusz Marek

Заробкі ў Польшчы растуць значна хутчэй, чым у іншых еўрапейскіх краінах, вынікае з апошняй справаздачы аналітычнай групы Grant Thornton. Эксперты падлічылі, што калі тэмпы росту заработнай платы будуць такімі ж, як цяпер, то праз васямнаццаць гадоў сярэдні заробак палякаў зраўняецца з сярэднім па ЕЗ.

Партнёр групы Grant Thornton Poland Томаш Урублеўскі лічыць, што нягледзячы на эпідэмію, цяперашні тэмп набліжэння да сярэдняга заробку па ЕЗ у Польшчы самы высокі за апошнія 10 гадоў:

-Польшча значна павысіла тэмп у гэтых спаборніцтвах. З першага нашага даследаванне сярэдняга заробку ў Польшчы, вынікала што ён наблізіцца да сярэднееўрапейскіх паказнікаў толькі ў траўні 2077 года, ужо праз тры гады гэты тэрмін прыпадае на ліпень 2038 года. За 3 гады мы пераскочылі 39 гадоў!

Сярэдні заробак у Польшчы складае амаль 5,5 тысяч злотых (без адлічэння падаткаў) або прыкладала 1100 еўра. Гэта амаль траціна ад таго, колькі зарабляе сярэднестатыстычны еўрапеец. Па ўзроўню сярэдняй зарплаты Польшча знаходзіцца на 21 месцы сярод 27 краінаў ЕЗ.

Самыя высокія заробкі маюць жыхары Люксембургу, Даніі, Нідэрландаў і Нямеччыны. Самыя нізкія заробкі ў Еўразвязе маюць грамадзяне Балгарыі, Румыніі, Латвіі ды Славаччыны.

iar/эж