Паводле апошніх даследаванняў Федэрацыі польскіх харчовых банкаў, найбольш ежы ў Польшчы марнуюць хатнія гаспадаркі. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра ўвесь вытворчы працэс выкідванне ежы ў краіне было значна абмежаванае.
Сільвія Раманчук (Sylwia Romańczuk) з Федэрацыі польскіх харчовых банкаў лічыць, што рэспандэнты не ўсведамляюць, колькі прадуктаў харчавання, на самой справе, яны выкідваюць:
- Паводле згаданых ацэнак, у Польшчы марнуецца каля 5 мільёнаў тон у год. Доля хатніх гаспадарак складае 60%, то бок амаль 3 мільёны тон у год. Гэта вельмі шмат.
Рыхтуючыся да святаў палякі робяць падобныя памылкі, як падчас штодзённых пакупак. Паводле даследаванняў, менш за 40% апытаных складае спіс прадуктаў, якія плануюць купіць, а толькі крыху больш за 40 адсоткаў перад пакупкамі правярае свой халадзільнік:
- Усім здаецца, што перад святамі трэба купіць больш. Тым часам святы не будуць менш святочнымі, калі мы купім выключна тое, што раней запланавалі. Мы заахвочваем рабіць спісы прадуктаў, якія плануем купць, а нават спіс страваў, якія плануем рыхтаваць.
Эксперт з Федэрацыі польскіх харчовых банкаў дадае, што лішак ежы заўсёды можна выкарыстаць, напрыклад, замарозіць або аддаць іншым.
Даследаванні, датычныя марнавання ежы былі праведзеныя дзякуючы фінансавай падтрымцы Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і развіцця.
аз