Беларуская Служба

У траўні польская эканоміка можа пачаць вяртацца да нармальнай актыўнасці

03.02.2021 14:32
Аднак, паводле ўладаў, шмат залежыць ад поспеху праграмы вакцынацыі ад каранавіруса.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Травень можа стаць пераломным з пункту гледжання вяртання да нармальнай эканамічнай актыўнасці. Пра гэта ў эфіры TVP1 заявіў кіраўнік Польскага фонду развіцця Павел Борыс(Paweł Borys). Ён дадаў, што шмат залежыць ад поспеху праграмы вакцынацыі ад каранавіруса:

- Калі да траўня ўдасца прывіць усіх людзей старэйшага ўзросту і іншых грамадзянаў, якіх датычыць павышаная рызыка захварэння COVID-19, то гэта будзе пераломны момант, калі гаворка ідзе пра вяртанне да нармальнай актыўнасці эканомікі. Ці раней гэта было б магчымым? Так, але гэта павінен дакладна прааналізаваць Медыцынскі савет і ўрад.   

З панядзелка ўрад адмяніў невялікую частку абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса. У прыватнасці былі адкрытыя гандлёвыя цэнтры і некаторыя культурныя ўстановы ў тым ліку музеі і мастацкія галерэі. Таксама былі адменены гадзіны для пажылых людзей у крамах.

Гарналыжныя трасы, трэнажорныя залы, фітнес-клубы і басейны застаюцца закрытымі, як мінімум, да 14 лютага. Па-ранейшаму забароненыя сходы больш як пяці чалавек і арганізаванне сямейных мерапрыемстваў.

Спартыўная інфраструктура даступная толькі для прафесійных спартсменаў. А вучні старэйшых класаў базавых школаў і сярэдніх школаў вучацца дыстанцыйна.

аз