Беларуская Служба

З 12 лютага польскія ўлады адмяняюць частку абмежаванняў

05.02.2021 13:15
Да працы, пакуль у абмежаваным маштабе, вяртаюцца кінатэатры, тэатры, гасцініцы, адкрытыя спартыўныя аб’екты і басейны.
-
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі PAP/Radek Pietruszka

З 12 лютага кінатэатры і тэатры ў Польшчы змогуць вярнуцца да працы, але пры ўмове, што для гледачоў будзе даступныя толькі палова месцаў. Пры аналагічнай умове да працу могуць вярнуцца таксама гасцініцы і пансіянаты.

З 12 лютага спартыўныя мерапрыемствы будуць дазволены на адкрытых спартыўных аб’ектах  – кортах, гарналыжных стоках, а таксама басейнах. Трэнажорныя залы, рэстараны і фітнес-клубы надалей застануцца закрытымі.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў цяперашняй сітуацыі ўрад павінен улічваць, у прыватнасці, сітуацыю на рынку працы:

- Нашая стратэгія: крок за крокам – гэта станоўчая і адначасова дрэнная навіна. Станоўчая для тых, якія змогуць нанава адкрыць свой бізнес. Перад намі дылема. Мы не можам дазволіць сабе на поўны лакдаўн эканомікі, паколькі гэта будзе мець велізарны ўплыў на месцы працу.

Кіраўнік польскага ўрада заявіў, што ў цяперашні час у Польшчы фіксуецца адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ў Еўропе. Таму, паводле яго, нельга рызыкаваць пагаршэннем сітуацыі.

Нагадваем, з панядзелка да працы вярнуліся некаторыя культурныя ўстановы, у тым ліку музеі і мастацкія галерэі.

аз