Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы наведвае Вугоршчыну

16.02.2021 13:01
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Вугоршчыны і Польшчы таксама абмяркоўваюць мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай чарговай баявой групы Еўрапейскага Звязу.
Mariusz Błaszczak
Mariusz BłaszczakPAP/Jakub Kaczmarczyk

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак, які пачаў свой візіт у Вугоршчыну, сустрэўся з камандзірам натаўскай дывізіі «Цэнтр». Падраздзяленне, размешчанае ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Будапэшт, з'яўляецца адным з элементаў ланцуга камандавання войскаў НАТА. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся, у прыватнасці, бягучыя дзеянні дывізіі, а таксама планы на бліжэйшую будучыню.

Кіраўнік абарончага ведамства Польшчы таксама павінен сустрэцца з міністрам абароны Вугоршчыны Цібарам Бенка:

-Мы абмяркуем супольную палітыку, як па лініі Вышаградскай групы, так і па лініі НАТА, бо гэта асноўны фармат ваеннага супрацоўніцтва. З вугорскім калегамі мы перад усім паразважаем аб развіцці Войскаў тэрытарыяльнай абароны Вугоршчыны.

Кіраўнікі абаронных ведамстваў Вугоршчыны і Польшчы таксама абмяркоўваюць мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай чарговай баявой групы Еўрапейскага Звязу, а таксама сумесныя закупкі навучальнай амуніцыі Вышаградскай групай. Палітыкі таксама вызначаць прынцыпы ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Вугоршчынай.

У плане візіту міністра Марыюша Блашчака ў Вугоршчыны таксама наведванне Польскага інстытуту ў Будапэшце, а менавіта выставы, прысвечанай 30-годдзю дзейнасці Вышаградскай групы.

iar/эж

 

Анджэй Дуда: Вышаградская група даказвае сваю карыснасць у еўрапейскім і трансатлантычным кантэксце

09.02.2021 13:59
Прэзідэнты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі сустрэліся на святкаванні 30-годдзя групы. 

Мілаш Земан пра V4: Разам мы мацнейшыя

11.02.2021 16:01
Двухдзённы саміт прэзідэнтаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны  стаў пачатак адзначэння 30-годдзя Вышаградскай групы.

Амбасадары краінаў Вышаградскай групы ў Ватыкане ўшанавалі памяць Яна Паўла ІІ

16.02.2021 10:36
«Як падкрэсліваў Ян Павел ІІ, Еўрапейскі Звяз заўжды павінен памятаць пра свае хрысціянскія карані».

Старшыня Еўрапейскай Рады прыме ўдзел у кракаўскім саміце Вышаградскай групы

16.02.2021 12:27
Святкаванне 30-годдзя Вышаградскай чацвёркі стане кульмінацыяй старшынства Польшчы ў арганізацыі.