Беларуская Служба

Сілы тэрытарыяльнай абароны гатовы да супрацьпаводкавых аперацый

21.02.2021 11:07
 У кожнай брыгадзе СТА падрыхтаваны так званыя мэтавыя модулі, гэта значыць асабовы склад і абсталяванне, здольныя прыняць тэрміновыя захады.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneterytorialsi.wp.mil.pl

Вайскоўцы Сілаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы (СТА) гатовыя да супрацьпаводкавых аперацый. У кожнай брыгадзе СТА падрыхтаваны так званыя мэтавыя модулі, гэта значыць асабовы склад і абсталяванне, здольныя прыняць тэрміновыя захады ў выпадку крызіснай сітуацыі, выкліканай падтапленнем.

Прэсавы сакратар камандавання Сілаў тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Марэк Петшак запэўнівае, што ўсе брыгады тэрытарыяльнай абароны знаходзяцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі ўладамі. «Калі ўзнікне такая неабходнасць, яны распачнуць пільнае дзеянне» – заявіў палкоўнік Марэк Петшак:

-Нашыя жаўнеры ўжо неаднаразова даказалі сваю эфектыўнасць падчас ліквідацыі наступстваў прыродных бедстваў, у тым ліку, падтапленняў і паводак. У сувязі з імклівай адлігай мы рапартуем гатовасць дапамагчы.

Мэтавыя модулі, якія працуюць у кожнай з пятнаццаці брыгад СТА, – гэта роты лёгкай пяхоты. У іх склад уваходзіць каля 140 вайскоўцаў. У іх ёсць абсталяванне, найбольш неабходнае для ліквідацыі наступстваў паводкі. Гэта, перш за ўсё, грузавікі для перавозкі помпаў або мяшкоў з пяском, а таксама лёгкія ўсюдыходы, генератары і асвятляльныя мачты.

iar/эж


У Польшчы спрошчаны набор у Сілы тэрытарыяльнай абароны

20.02.2021 15:45
Улады разлічваюць, што гэта дапаможа прыцягнуць у шэрагі ВТА новых добраахвотнікаў. 

На Вісле і Одэры працуюць ледаколы: перадухіляюць разбуральныя паводкі

21.02.2021 10:42
Дзяржаўнае прадпрыемствы «Польскія воды» паведамляе ў Твітэры, што цяпер вядзецца праца па раздрабленні лядовага затору даўжынёй каля 7 км.