Беларуская Служба

Польскае радыё для замежжа рыхтуецца да свайго 85-годдзя

27.02.2021 14:11
Польскае радыё для замежжа вяшчае 85 гадоў, за выключэннем перапынку, выкліканага пачаткам Другой сусветнай вайны.
Ілюстрацыя .

У панядзелак, 1 сакавіка Польскае радыё для замежжа будзе адзначаць сваё 85-годдзе. З гэтай нагоды на нашых хвалях прагучыць шэраг юбілейных перадачаў. Польскае радыё для замежжа вяшчае 85 гадоў – за выключэннем перапынку, выкліканага пачаткам Другой сусветнай вайны.

Хвалі Польскага радыё для замежжа ахопліваюць увесь свет, мы перадаем актуальную і ўсебаковую інфармацыю пра Польшчу і прадстаўляем польскі пункт гледжання на актуальныя глабальныя праблемы, кажа галоўны рэдактар Польскага радыё для замежжа Анджэй Рыбалт:

-Мы шырока інфармуем пра падзеі ў Польшчы. Намагаемся выконваць стандарты грамадскага вяшчання на замежных каналах, напрыклад, такіх як нашы партнёры «Нямецкая хваля» і ВВС. Асноўная наша мэта – працаваць аб'ектыўна без аніякай перадузятасці на рэлігійнай ці нацыянальнай глебе. Мы можам канкураваць на сусветным рынку выключна добрым інфармацыйным прадуктам.

У цяперашні час Польскае радыё для замежжа вяшчае на польскай, англійскай, нямецкай, рускай, украінскай і вядома беларускай мовах.

iar/эж