Выстава, спецыяльная адукацыйная сцежка і шэраг навуковых лекцый – так Каралеўскі замак у Варшаве адзначае 100-годдзе Рыжскага дагавора. 18 сакавіка спаўняецца 100 гадоў з дня падпісання дагавора аб спыненні польска-бальшавіцкай вайны і вызначэння межаў польскай дзяржавы на ўсходзе.
Дакумент таксама змяшчаў рашэнні аб вяртанні культурных каштоўнасцяў, разрабаваных Расіяй з 1772 года. Згодна з ім, у абрабаваны замак вярнуўся ўвесь унутраны інтэр'ер – больш за 2 тысячы абʼектаў – падкрэслівае Магдалена Бяланоўская з Каралеўскага замку ў Варшаве.
-Мэбля, карціны, скульптуры. Таксама абʼекты, якія ў XVIII стагоддзі ўваходзілі ў склад калекцыі апошняга караля Станіслава Аўгуста. Сярод самых важных аб’ектаў, якія вярнуліся – гэта палотны мастака Бернарда Белота з відам Варшавы. Вярнуліся таксама гістарычныя карціны Марчэла Бачарэлі.
З нагоды юбілею заўтра (15 сакавіка) у Замку будзе адкрыта выстава, падрыхтаваная да ўспамінаў пра адну з самых важных падзей у гісторыі Другой Польскай Рэспублікі і гісторыі Каралеўскага замка. Яна будзе складацца з дзвюх частак: прэзентацыя дакументаў, звязаных з працэсам аднаўлення польскіх твораў мастацтва і фотаздымкаў, а таксама спецыяльная адукацыйная сцежка вакол Вялікіх і Каралеўскіх кватэр з указаннем твораў мастацтва, якія былі знойдзены ў адпаведнасці з палажэннем дагавора.
Таксама запланавана дзесяць навуковых лекцый.
ав