Беларуская Служба

У знак салідарнасці з беларускімі палякамі на Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве з'явілася адмысловая ілюмінацыя

26.03.2021 07:21
На ёй выяўленыя партрэты старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс і журналіста Андрэя Пачобута.
У знак салідарнасці з беларускімі палякамі на фасадзе Прэзідэнцкага палацу ў Варшаве з'явілася адмысловая светлаілюмінацыяFoto: фота: Канцылярыя прэзідэнта Рэспублікі Польшча

У знак салідарнасці з беларускімі палякамі на фасадзе Прэзідэнцкага палацу ў Варшаве з'явілася адмысловая светлаілюмінацыя. На ёй выяўленыя партрэты старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс і журналіста Андрэя Пачобута.

Борыс была пакараная 15 суткамі арышту за нібыта арганізацыю культурнага мерапрыемства без дазволу.

У чацвер у Пачобута прайшоў вобшук у рамках крымінальнай справы, датычнай распальвання расавай альбо нацыянальнай варожасці. Цяпер журналіст знаходзіцца ў міліцыі.

вс