Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Польшчы, у бальніцах знаходзіцца 33 460 пацыентаў з COVID-19. Гэта на 707 менш, чым учора. 3459 пацыентаў падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, што на 86 больш, чым учора.
За апошнія суткі выздаравела 28 236 пацыентаў. З пачатку пандэміі выздаравела 2 171 301 чалавек.
На каранціне знаходзяцца звыш 394 тысяч чалавек.
За апошнія 24 гадзіны было пацверджана 21 703 новых заражэнняў каранавірусам. Памерлі 245 чалавек, 171 з якіх мелі хранічныя захворванні.
ав