Беларуская Служба

Польшча занепакоеная колькасцю расійскіх войскаў каля ўкраінскіх межаў

11.04.2021 14:04
Варшава мае намер эфектыўна выкарыстоўваць старшынства ў АБСЕ для спроб дээскалацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны.
Міністры замежных спраў Польшчы і УкраіныFoto: PAP/EPA/FOREIGN MINISTER PRESS SERVICE / HANDOUT

Польшча мае намер эфектыўна выкарыстоўваць старшынства ў АБСЕ для спроб дээскалацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны, падкрэсліла Міністэрства замежных спраў Польшчы. І адзначае, што занепакоенае колькасцю расійскіх войскаў каля ўкраінскіх межаў.

У чацвер Кіеў наведаў кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў, які сустрэўся з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам, прадстаўніком Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Леанідам Краўчуком і намеснікам прэм'ер-міністра Украіны Аляксеем Рэзнікавым. Паводле Міністэрства замежных спраў, візіт быў тэрміновым і звязаны з «пагрозай міру на межах Украіны».

Пасля візіту міністр Раў запэўніў, што незалежная і бяспечная Украіна зʼяўляецца незаменнай часткай Еўропы, і мэта яго візіту – пацвердзіць, што Украіна не самотная ў абароне свайго суверэнітэту.

Адказваючы на пытанне аб бягучай сітуацыі ва Украіне, Міністэрства замежных спраў падкрэсліла, што канфрантацыйная палітыка Расіі выяўляецца ў праблемных месцах, дзе лёгка абвінаваціць Украіну ў эскалацыі.

«Канфрантацыйная палітыка Расіі, традыцыйна падмацаваная дэманстратыўнымі ваеннымі рухамі і агрэсіўнымі ваеннымі вучэннямі, а таксама шырокамаштабная агрэсіўная палітыка дэзінфармацыі, асабліва яскрава праяўляецца ў месцах узнікнення праблем, дзе ў эскалацыі лёгка вінаваціць іншы бок канфлікту. Напружанасць у зоне канфлікту на ўсходзе Украіны сістэматычна ўзрастае амаль з пачатку гэтага года», – падкрэсліла польскае Міністэрства замежных спраў.

«З сярэдзіны сакавіка выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню было ў тры разы больш, чым у студзені і лютым, што пацвярджаецца паведамленнямі Спецыяльнай назіральнай місіі АБСЕ. Усё больш выпадкаў вельмі інтэнсіўнага правакацыйнага агню з боку незаконных узброеных фармаванняў, якія падтрымліваюцца Расіяй. Яны выклікаюць сурʼёзныя ўзброеныя інцыдэнты, у выніку якіх гінуць украінскія салдаты», – дадала Міністэрства замежных спраў.

ав