Беларуская Служба

Неўзабаве пачнецца трохдзённы кліматычны саміт TOGETAIR

17.04.2021 11:17
Запланавана каля дзясятка дэбатаў, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў, мясцовага самакіравання, кампаній, няўрадавых арганізацый і навуковых інстытутаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anncapictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

У гэтую сераду (21/04) пачнецца трохдзённы кліматычны саміт TOGETAIR. Запланавана каля дзясятка дэбатаў, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў, мясцовага самакіравання, кампаній, няўрадавых арганізацый і навуковых інстытутаў.

Агата Сьмея, старшыня фонду «Чыстае паветра», кажа, што падчас абмеркавання суразмоўцы акрэсляць найбольшыя праблемы, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя і зменай клімату. «Мы робім усё гэта, каб адукаваць жыхароў», – падкрэслівае яна.

-Паказаць, што экалогія – гэта не толькі трэнд і мода, але што яна таксама мае рэальны ўплыў на якасць нашага жыцця. Яна можа палепшыць нашае здароўе, можа таксама палепшыць развіццё гаспадаркі, тэхналогіі. Але ў першую чаргу данесці да канкрэтнага жыхара, што ўсталёўваючы сонечныя батарэі ці ёмкасці на дажджавую ваду ён можа знізіць свае рахункі. Адначасова станоўча ўплываць на якасць паветра.

У сувязі з пандэміяй саміт стане гібрыднай падзеяй – дэбаты будуць транслявацца ў прамым эфіры з тэлестудыі і за імі можна будзе сачыць у Інтэрнэце.

ав