Беларуская Служба

Люблінскае ваяводства выступае супраць пераследу палякаў у Беларусі

27.04.2021 16:00
Сэймік Люблінскага ваяводства прыняў пазіцыю адносна становішча палякаў у Беларусі.
Lublin
LublinShutterstock/ Michal Ludwiczak

«Мы пратэстуем супраць парушэння правоў польскай меншасці беларускімі ўладамі», – заявілі мясцовыя саветнікі. «Назіраецца эскалацыя рэпрэсій супраць нашых суайчыннікаў, ліквідацыя польскіх школ (скаўцкая школа імя Рамуальда Траўгута ў Брэсце), арышты кіраўнікоў Саюза палякаў Беларусі, у тым ліку старшыні Анджэлікі Борыс, Анджэя Пачобута, Марыі Цішкоўскай і Ірэны Бярнацкай», напісана ў заяве.

Саветнікі таксама заявілі, што «пазбаўленне землякоў права на адукацыю на роднай мове і доступу да роднай культуры з'яўляецца парушэннем правоў нацыянальных меншасцей. Гэта таксама парушэнне Дагавора паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь аб добрасуседстве і сяброўскім супрацоўніцтве 1992 года».

Пазіцыя была прынята аднагалосна. Ліст накіраваны прэзідэнту Польшчы, прэмʼер-міністру і міністру замежных спраў.

яс