Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы: ЕС запрапануе Беларусі эканамічную праграму

11.05.2021 09:18
Гэтае пытанне было адной з тэм, якія абмяркоўваліся ўчора на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Бруселі.
Аўдыё
  • ЕС запрапануе Беларусі эканамічную праграму
Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў РауFoto: twitter.com/@MSZ_RP

У наступным месяцы Еўрапейскі Саюз запрапануе эканамічную праграму для дэмакратычнай Беларусі і зацвердзіць санкцыі супраць рэжыму з-за пераследу грамадзян, у тым ліку польскай меншасці. Гэта ў размове з Польскім радыё пацвердзіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.

-Сітуацыя не паляпшаецца. Чарговы пакет санкцый сапраўды падрыхтаваны. Але мы ведаем, напрыклад з выказванняў камісара Олівера Варгея, Еўрапейская камісія, хутчэй за ўсё, прадставіць эканамічны план для дэмакратычнай Беларусі. Мы чакалі гэтага вельмі доўга. Справа ў тым, каб у чэрвені звярнуць увагу на адмоўныя моманты, якія будуць непазбежнымі, калі сітуацыя не палепшыцца. У сваю чаргу, калі б адбыліся дэмакратычныя выбары, то ЕС будзе гатовы ўзяць на сябе фінансаванне, каб дэмакратычная Беларусь атрымала новае адкрыццё. Гаворка пра тое, каб прыкладна ў тым жа самым часе прадставіць беларусам дзве альтэрнатывы.

Выбар будзе залежыць ад уладаў у Мінску. Многае сведчыць аб тым, што план будзе агучаны ў чэрвені.

-Я так зразумеў камісара Варгея. Ён называў розныя эканамічныя падрабязнасці на зачыненай сустрэчы. Але я не хацеў бы пра гэта казаць падрабязна.

Кіраўнік польскай дыпламатыі зрабіў агаворку, што беларусы вырашаюць, як рэфармаваць краіну, і што ЕС не можа ўмешвацца ў гэтую справу.

- Еўрапейскі саюз будзе гатовы несці фінансавыя выдаткі ў выпадку дэмакратычных выбараў у Беларусі, але не будзе вырашаць, якую форму павінна мець беларуская дзяржава, якую сацыяльную структуру ёй захаваць, якую форму эканомікі яна хацела б прыняць, – падкрэсліў міністр замежных спраў Польшчы.

Збігнеў Раў прызнаўся, што доўга трэба было чакаць плану для дэмакратычнай Беларусі, падрыхтаванага Еўрапейскай камісіяй. Ён нагадаў, што гэта ідэя Польшчы, падтрыманая Вышаградскай групай і ўхваленая лідарамі 27 краін увосень мінулага года на саміце ЕС. Тады Еўрапейскай камісіі было даручана падрыхтаваць такі план.

- Будзем спадзявацца, што на гэты раз усё будзе. Гэта затрымка непакоіць міністраў замежных спраў Еўрасаюза, асабліва тых, хто геапалітычна бліжэйшы да Беларусі, -дадаў міністр замежных спраў.

Усёабдымны план дапамогі ЕС для Беларусі ўчора, 10 траўня, быў прадстаўлены Святлане Ціханоўскай падчас анлайн-сустрэчы з Мацеем Папоўскі, генеральным дырэктарам Дэпартамента палітыкі добрасуседства і перамоў па пашырэнню Еўракамісіі (DG NEAR). Праца над праектам плана вялася апошнія месяцы ва ўзаемадзеянні з камандай Святланы Ціханоўскай.

У штабе паведамілі, што план прадугледжвае фінансавую макрадапамогу для эканомікі Беларусі і падтрымку палітычных і эканамічных рэформаў у тым ліку з удзелам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. Падрыхтоўка да рэалізацыі плана прадугледжвае магчымасць правядзення такіх мерапрыемстваў як Форум інвестараў для новай Беларусі і канферэнцыю донараў. Абавязковай умовай плана з'яўляецца тое, што ён будзе прапанаваны дэмакратычнай Беларусі ў пераходны перыяд і пасля правядзення новых свабодных выбараў.

Святлана Ціханоўская падзякавала ЕС за распрацоўку плана і заклікала як мага хутчэй завяршыць яго і агучыць меркаваны абʼём падтрымкі. Яна таксама адзначыла, што важна дзейнічаць хутка, каб беларусы, супраць якіх Лукашэнка працягвае прымяняць усё больш жорсткія рэпрэсіі, ужо сёння ведалі аб практычных кроках Еўрапейскага Саюза ў той момант, калі дэмакратычныя змены ў Беларусі наступяць.

У падтрымку плана выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі – Каардынацыйны савет, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і Вераніка Цапкала, якія падпісалі зварот да старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен з заклікам апублікаваць план і падтрымаць ідэю правядзення міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню для вырашэння крызісу ў Беларусі.

ав


Міністры замежных спраў ЕС будуць абмяркоўваць адносіны з Беларуссю

10.05.2021 07:50
Адносіны Еўрапейскага саюза з ЗША і Заходнімі Балканамі – гэта тэмы сустрэчы міністраў замежных спраў 27 краін у Бруселі.

У Беластоку будзе створаны цэнтр дзяржаўнай дапамогі палякам з-за ўсходняй мяжы

10.05.2021 18:38
Гэты цэнтр будзе прымаць таксама беларусаў, якія вымушаныя збягаць ад рэпрэсій у сваёй краіне і якія не паходзяць з польскіх сем'яў

Беларускае пытанне разглядалася падчас сустрэчы так званай «Бухарэсцкай дзявяткі»

10.05.2021 18:58
«Мы вельмі хацелі б, каб Беларусь рухалася да дэмакратыі, стала цалкам суверэннай і незалежнай краінай», заявіў прэзідэнт Польшчы.