Беларуская Служба

Польскія ўлады імкнуцца стварыць магутны энергетычны канцэрн

14.05.2021 17:16
Паводле ўладаў, новы канцэрн зможа больш эфектыўна канкураваць на сусветным рынку.
   Orlen.
Польскі нафтавы канцэрн Orlen.Autorstwa Jeśli chcesz wykorzystać to zdjęcie, proszę o jego podpisanie w następujący sposób:autor: Adam Kliczek, http://zatrzymujeczas.pl (CC-BY-SA-3.0)W przypadku zamieszczenia zdjęcia na stronie internetowej, poproszę o przesłanie informacji mailowej z adresem tej strony. W przypadku zamieszczenia zdjęcia w publikacji drukowanej, poproszę o prze

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Артур Собaнь(Artur Soboń) запэўніў, што зліццё Польскага нафтавага канцэрна Orlen( PKN Orlen) і Польскай нафтагазавай кампаніі( PGNiG) адбудзецца.

Нагадваем, пазаўчора Дзяржаўная казна і Польскі нафтавы канцэрн Orlen падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Групай Lotos і PGNiG па справе пераняцця канцэрнам PKN Orlen кантролю над астатнімі суб’ектамі.

Намеснік міністра дзяржаўных актываў падкрэсліў, што зліццё кампаніяў вынікае з  сітуацыі на рынку:

- На старым нафтагазавым рынку ў Еўропе ўсё менш малых кампаній. Таму мэтанакіраваным з’яўляецца стварэнне аднаго магутнага канцэрна, які пад супольным брэндам, аб’яднае розныя кампаніі энергетычнага сектара. Раней такія канцэрны ўзнікалі ў іншых краінах. Цяпер гэта адбываецца ў Польшчы. Гэта непазбежны працэс.   

Учора намеснік прэм'ера, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін паведаміў, што новы магутны канцэрн будзе інвеставаць на рынаку вадкіх паліваў, рынку электрамабільнасці і вадародных тэхналогій.

Нагадваем, PKN Orlen рэалізуе план па стварэнні аднаго магутнага энергетычнага канцэрна, які зможа больш эфектыўна канкураваць на сусветным рынку і рэагаваць на выклікі, звязаныя з пераўтварэннем энергетычнага рынку ў краіне.

аз

Польскія ўлады плануюць стварыць магутны энергетычны канцэрн

11.05.2021 14:02
Гэта павінна павялічыць канкурэнтаздольнасць Польшчы на глабальным рынку і паскорыць трансфармацыю энергетычнага сектара ў краіне.