У параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года ў красавіку цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў Польшчы выраслі на 4,3%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. У сваю чаргу, у параўнанні з папярэднім месяцам цэны на тавары і паслугі выраслі на 0,8%.
У красавіку ў параўнанні з сакавіком найбольшы ўплыў на інфляцыю аказала павышэнне цэн на прадукты харчавання і транспарт.
У першым квартале бягучага года польская эканоміка развівалася больш павольна, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, за першыя тры месяцы гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года ВУП у Польшчы знізіўся на 1,2%.
Гэтыя дадзеныя больш-менш адпавядаюць чаканням рынку.
аз