Беларуская Служба

Прэм'ер запэўніў, што Польшча не спыніць падтрымкі для беларусаў

07.06.2021 12:34
«Ад самага пачатку пратэстаў у Беларусі, мы стаім побач з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду, вяршэнства права і дэмакратыю». 
.
М. МаравецкіPAP/Mateusz Marek

Прэмʼер-мінсітр Матэвуш Маравецкі запэўнівае, што Польшча не адмовіцца ад падтрымкі насельніцтва Беларусі. Кіраўніка польскага ўрада запыталі аб выказванні намесніка старшыні Сейма Рышарда Тарлецкага, які моцна раскрытыкаваў лідарку беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую, намякаючы на яе сувязі з Крамлём. Прычынай крытыкі з боку намесніка старшыні Сейма Тарлецкага стаў удзел Святланы Ціханоўскай у мерапрыемстве, арганізаваным мэрам Варшавы і адны з кіраўнікоў апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Рафалам Тшаскоўскім.

Прэмʼер Маравецкі заявіў, што Рышард Тарлецкі мае свае заслугі як член дэмакратычнай апазіцыі ў Польшчы, а таксама абвясціў, што падтрымка беларусаў будзе працягнутая:

-Ад самага пачатку пратэстаў у Беларусі, мы стаім побач з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду, вяршэнства права і дэмакратыю. А на еўрапейскім узроўні мы не спыняемся пераконваць, што санкцыі маюць сэнс, што падтрымка не толькі Польшчы, але ўсяго ЕЗ зʼяўляецца вельмі важнай для беларускіх палякаў, для ўсіх беларусаў. Мы напэўна не спынім гэту працу.

У твіце, апублікаваным на мінулым тыдні, Рышард Тарлецкі выказаў здагадку, што Святлана Ціханоўская павінна «звярнуцца па дапамогу ў Маскву», калі яна хоча «рэкламаваць антыдэмакратычную апазіцыю ў Польшчы». Апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» сёння падае прашэнне аб адкліканні віцэ-спікера ў сувязі з гэтымі словамі.

iar/эж


Анджэй Дуда сустрэўся з Ціханоўскай і польскімі актывісткамі з Беларусі

04.06.2021 15:15
Польскі прэзідэнт абвінаваціў беларускія ўлады ў спробах пасварыць палякаў і беларусаў.

Польскія палітыкі: Па справе Беларусі палітычнае асяроддзе ў Польшчы павінна гаварыць адным голасам

05.06.2021 16:22
Учора прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай.