Калі б выбары ў Сейм прайшлі ў бліжэйшую нядзелю, 34% палякаў прагаласавалі б за «Права і справядлівасць» (ПіС). За
Грамадзянскую кааліцыю гатовыя галасаваць – 25%, а за рух «Польшча 2050» – 19%, вынікае з апытання праведзенага на замову парталу wpolityce.pl.
Лідарам апытання з'яўляецца кіроўная партыя «Права і справядлівасць», за якую выказалі гатоўнасць прагаласаваць 34%. Гэта дакладна той самы вынік, які ПіС атрымаў у папярэднім даследаванні парталу.
На другое месца выйшла Грамадзянская кааліцыя з 25% працэнтамі (рост на 1%). Трэцяе месца належыць «Польшчы 2050» Шымона Голаўні, якая можа разлічваць на 19% галасоў (зніжэнне на 1%).
Што тычыцца іншых партый, Канфедэрацыя апынулася на чацвёртым месцы з падтрымкай у 9% рэспандэнтаў (рост на 2%). 8% палякаў прагаласавалі б за левыя сілы (зніжэнне на 1%).
Польская народная партыя не патрапіла б у Сейм з падтрымкай у 2% апытаных. У сваю чаргу рух «Kukizʼ15» зафіксаваў вынік у 2% (рост на 1%).
Апытанне праводзілася метаду CAWI на інтэрнэт-партале па нацыянальнай рэпрэзентатыўнай выбарцы 1049 палякаў з 16 па 19 ліпеня 2021 года.
ПР/юл