Беларуская Служба

У Польшчы распалася кіруючая кааліцыя «Аб’яднаныя правыя сілы»

11.08.2021 09:14
Цяпер, калі не ўдасца знайсці большасці ў Сейме, Польшчу чакаюць датэрміновыя выбары. 
Яраслаў ГовінPAP/Rafał Guz

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі адклікаў з пасады віцэ-прэм’ера, міністра развіцця Яраслава Говіна, які ўзначальваў партыю «Паразуменне». Яна разам з кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць» і партыяй «Салідарная Польшча» ўтваралі кіроўную кааліцыю.

Прычынай адстаўкі віцэ-міністра Говіна стала яго крытыка і нязгода на некаторыя з пунктаў новай гаспадарчай праграмы «Новы лад». У адказ на адстаўку «Паразуменне» выйшла з Аб’яднаных правых сіл.

Цяпер, калі не ўдасца знайсці большасці ў Сейме, Польшчу чакаюць датэрміновыя выбары. У сваю чаргу кіроўнае «Права і справядлівасць» усё ж спадзяюцца, што ім удасца ўтрымаць парламенцкую большасць.

ав

Арыгінальны пасадачны апарат касмічнага карабля «Саюз-30» можна глядзець у Варшаве

10.08.2021 15:13
У Варшаве абвешчана праграма Фестывалю мегабітных бомбаў, арганізаванага ў сувязі са святкаваннем года Станіслава Лема.