Беларуская Служба

Польскі Сейм прыняў папраўкі ў закон аб СМІ

12.08.2021 08:05
Апазіцыя называе закон «замахам на свабоду слова» ў Польшчы, а кіроўныя пераконваюць, што падобныя законы дзейнічаюць у іншых краінах ЕС.
      .
Сейм прыняў папраўкі ў закон аб СМІ.PAP/Wojciech Olkuśnik

Учора ўвечары, пасля бурлівых перамовах і паўтору галасавання, польскі Сейм прыняў папраўкі ў закон аб СМІ. За іх прагаласавалі 228 дэпутатаў, супраць – 216. Новыя палажэнні, прапанаваныя дэпутатамі кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», дазваляюць, у прыватнасці, выдаваць дазволы на вяшчанне ў краіне толькі суб'ектам масавай інфармацыі, сядзіба якіх знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы-члена Еўрапейскай эканамічнай прасторы, і якія незалежныя ад асоб, устаноў або замежных кампаній, размешчаных за межамі гэтай прасторы.

Апазіцыя рашуча крытыкуе законапраект, называючы яго нязгодным з Канстытуцыяй, міжнароднымі дамовамі і спробай замаху на незалежныя СМІ ў Польшчы. Надоечы супраць закона ў больш за ста гарадах у Польшчы прайшлі акцыі ў абарону свабоды слова.

Кіроўныя тлумачыць, што падобныя правілы дзейнічаюць таксама ў іншых краінах ЕС, а Польшча мае права рэгуляваць пытанні замежнага капіталу такім чынам, які польскі парламент лічыць абгрунтаваным.

Апазіцыя спадзяецца, што Сенат аспрэчыць закон, а ў сувязі з апошнім расколам ва ўрадавай кааліцыі, правыя сілы не здолеюць сабраць у Сейме большасці, каб прыняць закон.

аз