Беларуская Служба

Віцэ-прэм’ер: Польшча сур’ёзна ставіцца да міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю

18.08.2021 13:26
Некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў застаюцца ў памежнай зоне паміж Польшчай і Беларуссю.
 -   .
Віцэ -прэм'ер Польшчы Пётр Гліньскі.PAP/Wojciech Olkuśnik

Віцэ -прэм'ер Польшчы Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) запэўнівае, што ўрад сурʼёзна ставіцца да пытання прытоку мігрантаў у Польшчу. Палітык спаслаўся на сітуацыю на мяжы з Беларуссю, праз якую ўсё больш нелегалаў спрабуе патрапіць у краіну:

- Я, як член Урадавай антыкрызіснай каманды, яшчэ раз запэўніваю, што Польшча падрыхтаваная да пытання росту міграцыі, якую мэтанакіравана падтрымліваюць некаторыя краіны Усходняй Еўропы. Адначасова я заклікаю польскую апазіцыю не выкарыстоўваць гэтай тэму ў палітычных мэтах.

Ужо некалькі дзён некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў застаюцца ў памежнай зоне паміж Польшчай і Беларуссю. Польскія службы не пускаюць іх у Польшчу, а беларускі бок не хоча прыняць іх назад.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі гаворка ідзе пра групу з паўсотні чалавек, сярод якіх таксама жанчыны з дзецьмі.

Памежнікі разам з жаўнерамі ўзмацнілі патрулі на польска-беларускай мяжы, а ў некалькіх раёнах былі ўсталяваны шлагбаумы.

Нелегальныя мігранты трапляюць на межы Польшчы і Літвы пры дапамозе з боку беларускіх памежнікаў. Сёння міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы Еўрасаюза абмяркоўваецца ў Бруселі падчас пазачарговай сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў унутраных спраў краін ЕС. З візітам у Літве знаходзіцца таксама спікер Еўрапарламента Дэвід Сасолі.

IAR/аз

Генерал-маёр ЗСУ Украіны: Рукамі Мінска Масква стварае штучны хаос не толькі на мяжы, але і ўнутры Літвы

14.08.2021 08:14
Украіна павінна дапамагчы літоўскаму хаўрусніку, які зʼяўляецца адданым адвакатам Кіева ў Еўразвязу і ў НАТА, лічаць некаторыя ўкраінскія эксперты.

Улады Латвіі: Мігранты гатовыя вярнуцца дадому, але іх выштурхваюць з Беларусі

16.08.2021 13:49
Да паўночы нядзелі латвійскія памежнікі вярнулі ў Беларусь ужо 395 парушальнікаў мяжы.

Польскае МЗС: Міграцыйная сітуацыя на мяжы з Беларуссю ўскладняецца

17.08.2021 09:31
«Гэта наўмысная акцыя Аляксандра Лукашэнкі, які такім чынам спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў еўрапейскіх краінах», – заявіў Павел Яблонскі.

Кіраўнікі МУС краінаў-членаў абмяркуюць міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы ЕС

18.08.2021 08:31
Склікаць пазачарговую сустрэчу Славенію, якая ў цяперашні час кіруе працай Савета ЕС, папрасіла Літва.