Беларуская Служба

Польшча адправіць ва Украіну дваццаць грузавікоў з дапамогай

18.08.2021 15:27
У афіцыйнай перадачы дапамогі прыме ўдзел прэзідэнт Польшчы, падчас свайго візіту ва Украіне, 24 жніўня.
       .
Польшча адправіць ва Украіну дваццаць грузавікоў з дапамогай.PAP/Wojtek Jargiło

Польскія ўлады перададуць Украіне медыцынскія прыналежнасці і сродкі асабістай аховы, неабходныя для барацьбы з COVID-19. Гаворка ідзе, між іншым, пра дзясяткі тысяч літраў сродкаў дэзынфекцыі і некалькі мільёнаў масак, пальчатак і камбінезонаў.

Старшыня Агенцтва матэрыяльнага рэзерву Міхал Кучмяроўскі(Michał Kuczmierowski), нагадаў, што раней ва Украіну былі адпраўленыя 650 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19:

-Зараз ва Украіну накіроўваецца транспарт 650 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19. Гэта адзін з элементаў супрацы ў рамках «Усходняга партнёрства». Заўсёды, калі ўзнікне такая патрэба, мы будзем старацца дапамагчы Украіне.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка Канцылярыі прэзідэнта Пётр Цьвік(Piotr Ćwik) паведаміў, што прэзідэнт Анджэй Дуда афіцыйна перадасць дапамогу падчас свайго візіту ва Украіну:

- Афіцыйная перадача дапамогі адбудзецца 24 жніўня падчас візіту прэзідэнта Анджэя Дуды ва Украіне. Гэта чарговы доказ еўрапейскай салідарнасці ў нашым рэгіёне.

Калона з дваццаці грузавікоў з дапамогаю для Украіны адправіцца сёння з Белай Падляшскай.

IAR/аз