Беларуская Служба

Польскае Войска дапаможа памежнікам ахоўваць мяжу з Беларуссю

18.08.2021 16:32
На Падляшша былі накіраваныя дадатковыя памежнікі і тысяча жаўнераў.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі PAP/Maciej Kulczyński

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі падзякаваў вайскоўцам і памежнікам за ахову ўсходняй мяжы. Для аховы мяжы з Беларуссю, дзе адбываюцца спробы незаконнага перасячэння, былі накіраваны дадатковыя функцыянеры Памежнай службы і тысяча жаўнераў Войска Польскага.

Падчас прэс-канферэнцыі прэмʼер Маравецкі падкрэсліў, што ў сувязі з дзеяннямі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Польшча прымушаная абараняць свае межы:

- Не можа быць так, што шантаж спадара Лукашэнкі прымушае нас прымаць каго-небудзь. Сур’ёзная, незалежная краіна ахоўвае свае межы. Сёння дапамагаць памежнікам адправіліся таксама жаўнеры. Дзякую жаўнерам і памежнікам за эфектыўную ахову нашай усходняй мяжы.

За суткі Памежная служба перашкодзіла ў перасячэнні мяжы 130 чалавек, а 8 замежнікаў былі арыштаваныя.

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, з пачатку жніўня польска-беларускую мяжу спрабавала нелегальна перасячы 2 тысячы 100 чалавек.

Спробы незаконнага перасячэння тычацца пераважна памежнага ўчастка, які ахоўвае Падляшскае падраздзяленне Памежнай службы. Агульная працягласць польскай мяжы з Беларуссю складае 418 кіламетраў.

IAR/аз

У сувязі з міграцыйнай сітуацыяй на польска-беларускай мяжы ўрад Польшчы прыняў змены ў закон аб іншаземцах

18.08.2021 11:27
Як паведаміў афіцыйны сайт польскага ўрада, за жнівень у Польшчу з Беларусі перабраліся 1 935 мігрантаў.

Віцэ-прэм’ер: Польшча сур’ёзна ставіцца да міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю

18.08.2021 13:26
Некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў застаюцца ў памежнай зоне паміж Польшчай і Беларуссю.