Станам на чацвер, 9 верасня ў Польшчы было зроблена ў агульнай складанасці 36 млн 605 тысяч прышчэпак ад COVID-19, у тым ліку 40 тысяч за апошнія 24 гадзіны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Жыхарам Польшчы было ўведзена больш за 19 млн 448 тысячы першых доз вакцыны супраць каранавіруса, у той час, як 19 млн 11 тысяч чалавек былі цалкам прышчэплены. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі Pfizer-BioNTech, Moderna і AstraZeneca, а таксама аднаразовая вакцынай Johnson & Johnson.
Тым часам у Польшчы хуткімі тэмпамі павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы. У чацвер ўлады паведамілі аб 510 новых выпадках каранавіруса.
эж