Часовы павераны ў справах пасольства Беларусі выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Польшчы ў сувязі з інцыдэнтамі на польска-беларускай мяжы. Інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна.
Учора беларускі патруль абстраляў польскіх жаўнераў, якія патрулявалі мяжу, верагодна, выкарыстоўваючы халастыя патроны, заявіла прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Анна Міхальска. Гэта была чарговая правакацыя такога тыпу.
У сваю чаргу, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што міграцыйны шлях з Беларусі ў Польшчу ствараюць беларускія дзяржаўныя структуры. Ён дадаў, што ў гэта задзейнічаны найважнейшыя інстытуты, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, Міністэрства замежных спраў і сілавыя структуры, а таксама спецслужбы Беларусі.
IAR PR/нг